Ахвяры фашысцкага тэрору у Велямічах

Хутар "Борачкі", дзе ў 1942 годзе была расстраляна сям'я Мамайкаў. Сям’я Мамайкаў Рыгора Фёдаравіча і Кацярыны Францаўны была вялікая. Жылі яны вельмі бедна. Зямля на хутары Борачкі была неўрадлівая, часта забалочвалася. У асобныя гады нават не маглі вяруць насенне. Там Мамайкі ўсёж пабудавалі невялічкую хатку з сенцамі. Сям’я працавала па найму ў больш багатых людзей, за што атрымоўвала грошы, бульбу ці збожжа. У 1941 годзе, калі Чырвоная Армія адступала гэтыя людзі дапамагалі чырвонаармецам і партызанам. Яны давалі ім медыкаменты, харчаванне і адзенне. Нехта з вяскоўцаў данёс аб іх дзейнасці немцам. У хуткім часе сям’я Мамайкаў ужо фігурыравала ў “чорных спісах” Давыд-Гарадоцкага гестапа.

Хутар «Борачкі»
Ахвяры фашысцкага тэрору у Велямічах, image #2
1 of 2
Хутар «Борачкі»

Летам 1942 года у Велямічы прыбыла група гестапаўцаў. Мясцовы стараста, ці солтыс, як яго на польскі манер працягвалі называць вяскоўцы, адразу даставіў фашыстам падводу, якая павінна была даставіць іх на хутар Борачкі. Прыехаўшы туды, гестапаўцы прыйшлі ў хату і сабралі там усю сям’ю: бацьку, маці і сямёра дзяцей. З гестапаўскай вытрымкай стралялі па аднаму, забілі навад сабаку, затым працягнулі некалькі ахапак саломы, кінулі на забытых і падпалілі. Доўга яшчэ стаяі на двары і назіралі, я палае дом з расстралянымі людьмі. Калі ўсё было скончана, селі на падводу і паехалі…

Ахвяры фашысцкага тэрору у Велямічах, image #3
Ахвяры фашысцкага тэрору у Велямічах, image #4
Ахвяры фашысцкага тэрору у Велямічах, image #5
233 views·2 shares