Вучні знаёмяцца з жыццём райцэнтра
Па старонках газеты «Чырвоны сцяг» 15 лютага 1948 г. №16
Карысную ініцыятыву праявіў загадчык Веляміцкай пачатковай школы Владімір Васільевіч Хамічэнка. Днямі ён арганізаваў экскурсію свайго класа ў райцэнтр.
20 вучняў пабывалі на пошце, азнаёміліся з работай тэлеграфа, тэлефоннага камутатара. Затым экскурсанты накіраваліся на лесапільны завод, адтуль – на аэрадром, куды ў гэты час з горада Пінска прыбыў самалёт. Пілот расказваў дзецям аб будове самалёта. Вучні наведалі таксама раённую друкарню, дзе вельмі зацікавіліся прцэсам набора і друкавання газеты.
У гэты-ж дзень вучні пабывалі ў дзіцячым доме. Дзецям-сіратам яны прынеслі падарункі. Выхаванцы дзіцячага дома расказвалі аб сваім жыцці, вучобе, занятках у вольны час.
Пасля таварысцкай сустрэчы детдомаўцы рашылі ў бліжэйшыя дні выехаць у Веляміцкую школу і паказаць вучням сваю мастацкую самадзейнасць.
А.Падрэчны.
