«МНЕ КАЗАЛІ, ШТО ГЭТА НЕМАГЧЫМА»

ГІСТОРЫЯ ПЕРАХОДА НА БЮДЖЭТ

Зараз я студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)». У 2020 годзе я скончыла школу, завяршыла прафессійную спартыўную кар’еру і паступіла на факультэт журналістыкі на платнае навучанне. Я жадала дапамагчы сваім бацькам з аплатай і ўжо тады паставіла перад сабой мэту альбо атрымаць зніжку, альбо перайсці на бюджэт.

«МНЕ КАЗАЛІ, ШТО ГЭТА НЕМАГЧЫМА», image #1

Акрамя спорту і вучобы, я з першага курса занялася студэнцкай навуковай дзейнасцю і валанцёрствам: наведвала дамы-інтэрнаты, дапамагала жывёлам у прытулках, прымала ўдзел, а пасля стала арганізатарам дабрачыннай акцыі «Скрынка адвагі» – для дзяцей з анкалогіяй.

Што мне было патрэбна? Навуковая праца, грамадская дзейнаць і сярэдні бал.

Падрабязнасці можна паглядзець у дакуменце на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але гэты вялікікі і афіцыйна напісаны дакумент разумець не проста.

У канцы першага курса я стала пераможцам BSU-FEST у намінацыі «Дапамога побач», а таксама прызёрам матчавай сустрэчы па плаванні. Навуковая публікацыя ў мяне была адна, на тэму стагоддзя БДУ, з ёй мне дапамагла Ганна Віктараўна Гарбацэвіч, былы выкладчык па фізічнай культуры. Я спадзявалася на свае высокія паказчыкі ў грамадскай дзейнасці.

Толькі калі я прынесла дакументы ў дэканат мне сказалі, што неабходна мець не менш за 2 даследчыя працы. Акрамя таго, хаця ўсе адзнакі ў мяне былі вышэй за 6, у працэнтных суадносінах не хапала 9 і 10. Такім чынам нават на мінімальную зніжку я не прайшла. У першую чаргу з-за сваіх асабістых памылак: я не да канца зразумела, што неабходна, куды і калі падаваць дакументы, дрэнна пазнаёмілася з дакументамі.

Праз некаторы час я крыху супакоілася. Але ўсё роўна было крыўдна, апускаліся рукі: столькі ўсяго зроблена і дарма.

Але гэта быў толькі пачатак! Ніхто, мабыць, і не ведаў, што я збіраюся на «бюджэт» на 2 курсе. Насамрэч, і я не ведала гэтага. Зімовую сесію здала на 8-10 і адну шасцёрку. За некалькі месяцаў да канца навучальнага года (дзесьці ў красавіку), на адной з пар у Алены Іванаўны Кунахавец-Плевака зайшла размова пра сесію, вучобу, якая стала штуршком да ідэі перахода. І шчыра скажу, што я загарэлася, але пры гэтым мяне пужала тое, што неабходна зрабіць. Паўтаруся, патрабаванне для пераходу – адзнакі не ніжэй за 7. А ў мяне па МСМК было 6. Хаця і выкладчыкі, і дэканат казалі, што гэта трэба, я доўга не магла мы сябе прымусіць. Мне цяжка даваўся гэты прадмет, і вельмі не хацелася яшчэ раз вучыць ўсе гэтыя правілы і азначэнні. Аднак... Я вырашылася. Жаданне перайсці на бюджэт было мацнейшым за страх і нежаданне зноў вучыць складаныя рэчы. Па-першае - я звязалася з Ліліяй Георгіеўнай Шасцярневай і Маргарытай Пятроўнай Цыбульскай, выкладчыкамі кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, і папрасіла згоды пераздаць на павышэнне бала. Яны прызначалі дні, калі я павінна была прыйсці. І я, не без хвалявання, канешне, пачала рыхтавацца. Важна адзначыць, што калі я казала камусьці аб сваіх намерах, часцей за ўсё, бачыла вялікае здзіўленне ў вачах і чула прыблізна адно і тое ж: «Малайчына, спрабуй, канечне, але кажуць, што гэта амаль немагчыма…» Менавіта ў гэты час пазнаёмілася з Марыяй Дашкевіч, студэнткай 3 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя», якая перавялася на «бюджэт» пасля першага курса. Яна стала тым, хто патлумачыў, куды і калі я мушу прынесці дакументы, што мне для гэтага трэба. Я вельмі ўдзячная ўсім людзям, якія былі са мной у гэты час і дапамагалі: выкладчыкам, трэнеру, аднагрупнікам. Але, напэўна, больш за ўсё – Машы. Яна стала тым, чыім прамерам я натхнілася. Гэта ўжо была не проста байка, кшатлту «Я чула пра дзяўчынку, якая перавялася ў далёкім 2000 годзе», а рэальны чалавек, з якім можна пагутарыць. Менавіта яна даказала мне, што гэта магчыма.

к
к

Сабраць усе дакументы, дамовіцца з дэканатам аб часе і форме падачы таксама патрабавала намаганняў, але пасля пераздачы самай складанай для мяне на гэты момант дысцыпліны, усё падавалася ўжо простымі. І дзесьці ў пачатку ліпеня я ўжо ехала на факультэт падаваць дакументы. Таксама не ўсё прайшло гладка, напрыклад, я не ведала, што трэба друкаваць навуковыя працы цалкам. Прыйшлося бегаць друкаваць, дасылаць пакінутыя дакументы на электронную пошту. Цяпер, у адрозненні ад першага курса, я мела ўжо сур'ёзны набор: і заступніцтвы ад федэрацыі плавання, рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра, цэнтра валанцёрскай дзейнасці БДУ, і граматы, дыпломы і медалі. А акрамя гэтага чатыры навуковых публікацыі, тры з якіх – міжнародныя, і шмат чаго яшчэ. Але ўсё роўна вельмі хвалявалася, што гэтага будзе недастаткова. Але прыблізна праз два тыдні мне паведамілі, што я перавялася на «бюджэт». Мае прыгоды і намаганні не прайшлі дарма!

У канцы нагадаю натхняльны выраз з фільма «Гары Потар і Ордэн фенікса»:

«Не забывайцеся пра тое, што ўсе вялікія чараўнікі ў гісторыі ў свой час былі такімі ж як мы — школьнікамі. Калі ў іх атрымалася, то атрымаецца і ў нас».

Ніколі не бойцеся марыць і рызыкаваць, таму што без гэтага нічога дасягнуць немагчыма!

Кацярына НІФАНТАВА

217 views·1 share