Давыд-Гарадоцкі строй

Давыд-Гарадоцкі строй – неверагодная з’ява! Пра яе немагчыма распавядаць спакойна, бо ад эстэтычнага задавальнення хочацца крычаць! Эстэтыка архаікі, непаўторнасць. Своеасаблівую фантастычнасць і казачнасць надаваў галаўны ўбор галовачка, гарсэт, ахоплены шырокім поясам, доўгая спадніца-сукня, ускладнёныя здымныя ўпрыгожанні. Бытаваў сярод мяшчан Турава, Давыд-Гарадка і Століна.

Крыніца: В.Демка «Беларускі народны строй». альбом
Крыніца: В.Демка «Беларускі народны строй». альбом

Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяў. Але асноўныя яго віды і састаўныя часткі, спосабы пашыву і кампазіцыйныя рашэнні, каларыстычныя і арнаментальныя асаблівасці пачалі складвацца з канца XIII ст. адначасова з фарміраваннем беларускай народнасці. Касцюм беларусаў развіваўся ў кантакце з касцюмамі рускіх, украінцаў, а таксама літоўцаў, палякаў, іншых народаў, і поруч са сваімі нацыянальнымі рысамі ён узбагачаўся іншанацыянальнымі элементамі.

Крыніца: В.Демка «Беларускі народны строй». альбом
Крыніца: В.Демка «Беларускі народны строй». альбом

XX ст., разам з фарміраваннем беларускай буржуазнай нацыі яшчэ больш выразна акрэсліваецца этнаграфічнае аблічча беларускага народнага адзення як важнага паказчыка нацыянальнай культуры. Менавіта касцюм беларускіх сялян гэтай пары выступае як традыцыйны, класічны ўзор народнага мастацтва. Аднатыпны для ўсёй Беларусі, ён разам з тым мае шэраг лакальных разнавіднасцей - строяў.

Крыніца: https://x.com/regen_herbst/status/1297577285990653953
Крыніца: https://x.com/regen_herbst/status/1297577285990653953

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невялікіх гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у XIX – пач. XX ст. Рэзка вылучаўся сярод іншых строяў ускладненымі сілуэтамі жаночага касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі.

Група сялян у традыцыйных касцюмах. Пачатак XX ст. Давыд-Гарадок, Столінскі раён
Давыд-Гарадоцкі строй, image #5
1 of 2
Група сялян у традыцыйных касцюмах. Пачатак XX ст. Давыд-Гарадок, Столінскі раён

Аснову жаночага летняга гарнітура складалікашуля, спадніца, гарсэт (або куртка), фартух, пояс. Кашулю шылі з кужалю або белага «сарвету» (баваўнянай фабрычнай тканіны), з шырокім адкладным каўняром. У гарадчучак яна сціпла або зусім не аздаблялася, у тураўлянак аздаблялася на рукавах і каўняры раслінным або раслінна-зааморфным арнаментам, вышытым крыжыкам у чырвона-чорнай гаме. Спадніцу-андарак шылі з даматканага гладкафарбаванага цёмна-сіняга або чырвона-бурачковага сукна, спадніцу-сукню — з фабрычнай цёмнай шарсцянкі, па нізе нашывалі стужкі галуну. Гарсэт (кабат, шнуроўка) з чырвонага, фіялетава-сіняга ўзорыстага або гладкафарбаванага атласу, саціну ці парчы часта прышываўся да спадніцы ў выглядзе ліфа. Фартух аднаполкавы з фабрычных цёмных тканін. Гарсэт, спадніцу і фартух падпяразвалі шырокім выплеценым або тканым поясам.

Паўсядзённае адзенне дзяўчыны. 1930-я гг. Велямічы, Столінскі раён. М.Раманюк
Паўсядзённае адзенне дзяўчыны. 1930-я гг. Велямічы, Столінскі раён. М.Раманюк

Экзатычны і падкрэслена самавіты вобраз жаночага касцюма стваралі арыгінальныя галаўныя ўборы галовачка і падушачка. Ён і сапраўды захапляе, так як выглядае проста фантастычна. На высокі цвёрды каркас з грэбнем апранаўся і мацаваўся каптур, які, як наміткай, абгортваўся палатном – «сярпанкай», даўжыня якога дасягала 5 метраў, праходзіла пад падбародкам, замацоўвалася і драпавалася на спіне. І ўсё гэта велічнае збудаванне на галаве было яшчэ мудрагеліста ўпрыгожана вышыўкай і пацеркамі.

Давыд-Гарадоцкі строй, image #7
Давыд-Гарадоцкі строй, image #8
Давыд-Гарадоцкі строй, image #9
Давыд-Гарадоцкі строй, image #10
Фота з выставы мастацтвазнаўцы М.М. Віннікавай, 28 кастрычніка ў Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАНБ
Давыд-Гарадоцкі строй, image #12
Фота з выставы мастацтвазнаўцы М.М. Віннікавай, 28 кастрычніка 2010 ў Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАНБ
1 of 7

У беларускай міфалогіі рог сімвалізуе моц і абароненасць, урадлівасць і дабрабыт. Верагодна, што «рагатыя» галаўныя ўборы былі неабходныя пад час рытуальнага абыходу палёў на Юр'я.

Давыд-Гарадоцкі строй, image #14
Давыд-Гарадоцкі строй, image #15
Святочны касцюм замужняй жанчыны. Канец ХІХ - пач.ХХ ст., Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадоцкі строй, image #17
1 of 4

Жанчыны насілі масіўныя нагрудныя ўпрыгожанні — чаканеныя з латуні вялікія крыжы мясцовай работы, пацеркі з натуральных камянёў і металу, абразкі, а таксама пярсцёнкі. Зажытачныя мяшчане маглі сабе дазволіць дарагія ўпрыгожванні, якія заказвалі ў мясцовых ювеліраў.

Давыд-Гарадоцкі строй, image #18
Давыд-Гарадоцкі строй, image #19
Давыд-Гарадоцкі строй, image #20
Жанчыны-мяшчанкі ў традыцыйным касцюме.ю стрынным галаўным уборы «головочка» і нагрудных крыжах і ўпрыгажэннях. Пачатак XIX ст. Давыд-Гарадок
1 of 4

Давыд-Гарадоцкия нагрудныя крыжы — гэта нагрудныя крыжы, знойдзеныя ў раёне Давыд-Гарадка. Першыя знойдзеныя крыжы адносяцца да перыяда Старажытнай Русі (X–XIII ст.). Як правіла, гэтыя крыжы вырабляліся з латуні, медзі і бронзы, часта мелі выявы Хрыста і святых. Яны маглі быць як простымі, так і багата ўпрыгожанымі.

Нагрудныя крыжы з мястэчка Дывыд-Гарадок. Канец XVI - пачатак XVII ст. Крыніца: М.Раманюк «Беларускія народныя крыжы»
Нагрудныя крыжы з мястэчка Дывыд-Гарадок. Канец XVI - пачатак XVII ст.
Крыніца: М.Раманюк «Беларускія народныя крыжы»

Мужчынскае адзенне, блізкае да адзення гараджан, вызначалася высокім кравецкім майстэрствам, стрыманым аздабленнем (вышыўка шнуром, аплікацыя, нашыўка з футра і інш.). Летні гарнітур складаўся з кашулі, нагавіц, камізэлькі; галаўны ўбор — капялюш, зімой — разнастайныя варыянты магеркі.

Паштовая марка, выпушчаная ў 1996 годзе
Паштовая марка, выпушчаная ў 1996 годзе

Верхнім мужчынскім і жаночым адзеннем былі кажухі, курткі, світы.

Мужчыны ў традыцыйным адзенні. Пачатак XX ст. Столінскі раён.
Мужчыны ў традыцыйным адзенні. Пачатак XX ст. Столінскі раён.
Мужчыны ў традыцыйным адзенні. Пачатак XX ст. Столінскі раён.
Прадметы мужчынскага туалета. Пачатак XX ст. Столінскі раён.
1 of 4
Мужчыны ў традыцыйным адзенні. Пачатак XX ст. Столінскі раён.
Давыд-Гарадок. Параска Цесьлюк, Поля Галавач, Матруна Коршун. Фота І. Сербава, 1912 годКрыніца:
Давыд-Гарадок, Ганна Цесьлюк, Ганна Бесан, Наста Старпычук. Фота І.Сербава, 1912 годКрыніца:
Давыд-Гарадок, Ганна Цесьлюк, Ганна Бесан, Наста Старпычук. Фота І. Сербава, 1912 годКрыніца:
Давыд-Гарадок, Ганна Грыцай, Палашка Шостак, Поля Старыйчук. Фота І. Сербава, 1912 годКрыніца:
Давыд-Гарадок, Ганна Грыцай, Палашка Шостак, Поля Старыйчук. Фота І. Сербава, 1912 годКрыніца:
Давыд-Гарадок, Параска Цесьлюк, Поля Галавач, Матруна Коршун. Фота І.Сербава, 1912 годКрыніца:
Давыд-Гарадок, Параска Цесьлюк, Поля Галавач, Матруна Коршун. Фота І.Сербава, 1912 годКрыніца:
1 of 7
Давыд-Гарадок. Параска Цесьлюк, Поля Галавач, Матруна Коршун. Фота І. Сербава, 1912 год
Крыніца: "Беларусы ў фатаздымках Ісака Сербава. 1911-1912", В.А. Лабачэўская, 2012.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

17 views·3 shares