У Велямічах перасталі займацца лесанарыхтоўкамі

Па старонках газеты «Чырвоны сцяг» 1948 года №6

У Велямічах перасталі займацца лесанарыхтоўкамі, image #1

Пятнаццаць дзён у Веляміцкім сельсовеце не займаюцца нарыхтоўкай і вывазкай лесу. Аб гэтым сведчаць лічбы. З 1 па 15 студзеня вывезена 2 і нарыхтавана 7 кубаметраў. Выканком сельсовета на чале з старшынёй тав. Шматам апынуліся ў палоне самацёка, нарыхтоўкай і вывазкай лесу не займаюцца.

У сельсовеце налічваецца 304 рабочых кані. Маюцца ўсе магчымасці штодзённа накіроўваць на вывазку леса 240-250 падвод, аднак гэта не робіцца. Выязджаюць на вывазку калі каму ўздумаецца. Брыгады лесарубаў і возчыкаў не створаны.

Здзіўляючую пазіцыю займае сакратар пярвічнай партарганізацыі тав. Ліпскі. Ён не прымае належных мер па мабілізацыі шырокіх мас сялян на вывазку і нарыхтоўку леса. У баку ад гэтай справы стаяць і камсамольскія арганізацыі.

Зараз праходзіць ударны месячнік па нарыхтоўцы і вывазу лесу. Выканком Веляміцкага сельсовета, партыйныя і камсамольскія арганізацыі павінны стаць сапраўднымі арганізатарамі барацьбы мас за выкананне плана лесанарыхтовак і лесавывазкі. Выканаць абавязательствы, узятыя перад таварышом Сталіным, даць краіне больш лесу – справа гонару велямічанцаў.

І.Веляміцкі.

Арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваны.

13 views·1 share