Сезонны план выкананы датэрмінова
ВЕЛЯМІЧЫ - ВЕЛЕМИЧИ. Гісторыя роднай вёсачкі·11 Feb 2025
Па старонках газеты «Чырвоны сцяг» 1948 года №4
У перадвыбарчыя дні сотні лесарубаў і возчыкаў раёна змагаліся за датэрміновае выкананне сезоннага плана. Сёння многія з іх рапартуюць Радзіме аб іх поспехах.
У ліку перадавікаў па нарыхтоўцы лесу – сяляне вёскі Веляміч Андрэй Шабунька і Пётр Гушча. Першы з іх 10 студзеня выканаў сезоннае заданне на 110 поцэнтаў, другі – на 107 процантаў.
Лесаруб Якаў Ляшкевіч з вёскі Альпеня за месяц да выбараў абязаўся да 11 студзеня выканаць сваё сезоннае заданне. Яго слова не разышлося са справай. 8 студзеня ён поўнасцю завяршыў сваё заданне па нарыхтоўцы лесу.
Г.В.Ляшкевіч.
/Арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваны/
