Вучні знаёмяцца з жыццём райцэнтра
Газета "Чырвоны сцяг", №16 ад 1948 года
Карысную ініцыятыву праявіў загадчык Веляміцкай пачатковай школы Владзімір Васільевіч Хамічэнка. Днямі ён арганізаваў экскурсію вучняў свайго класа ў райцэнтр.
20 вучняў пабывалі на пошце, азнаёміліся з работай тэлеграфа, тэлефоннага камутатара. Затым экскурсанты накіраваліся на лесапільны завод, адтуль - на аэрадром, куды ў гэты час з горада Пінска прыбыў самалёт. Пілот расказаў дзецям аб будове самалёта. Вучні наведалі таксама раённую друкарню, дзе вельмі зацікавіліся працэсама набора і друка газеты.
У гэты-ж дзень вучні пабывалі ў дзіцячым доме. Дзецям-сіратам яны занеслі падарункі. Выхаванцы дзіцячага дома расказалі аб сваім жыцці, вучобе, занятках у вольны час.
Пасля таварысцкай сустрэчы детдомоўцы рашылі ў бліжэйшыя дні выехаць у Веляміцкую школу і паказаць вучням сваю мастацкую самадзейнасць.
А.Падрэчны
/арфарграфія аўтара захавана/
