Яўрэі ў Велямічах
Да Вялікай Айчыннай вайны яўрэі жылі не толькі ў Давыд-Гарадку і Століне, але і ў навакольных вёсках, у тым ліку ў Велямічах і Рублі. Мясцовыя людзі ўспамінаюць, што яўрэі былі заможныя, мелі многа зямлі. Сяляне не раз хадзілі працаваць на іх надзелах.
На 1931 год у Велямічах пражывалі 87 яўрэяў. Для параўнання ў той жа час тут жылі 3222 праваслаўных, 35 каталікоў, 127 уніятаў, 106 пратэстантаў.
Сярод мясцовых яўрэяў былі:
Беньямін Друг
Дорель Друг
Абрам Друг 1885 г.н.
Рівка Друг, 1880 г.н.
Хая Ліберман, 1892 г.н.
Іосеф Ліберман
Этель Шефтер, 1890 г.н.
Элькан Шефтер
Авраам Бранштейн, 1888 г.н.
Іона Бранштейн
Хава Бранштейн
Рівка Бранштэйн (Каган)
Яфа Готесман, 1927 г.р.
Эстэр Зэльдзін
Рахіль Зельдін
Давід Ёзэф


Але падчас вайны яўрэйскае насельніцтва было выселена спачатку ў суседні Давыд-Гарадок, а потым у столінскае гета, дзе потым знішчана. Яшчэ да ўтварэння гета ў Давыд-Гарадку мясцовыя яўрэі-мужчыны ад 14 да 50 гадоў былі растраляны, не гледзячы на тое што гэта самы працаздольны пласт. Злучэнні СС з Лунінца і мясцовыя калабаранты 10 жніўня 1941 года растралялі 3000 мужчын ва ўрочышчы Хінаўск паблізу Давыд-Гарадка.
Адзінае, што нагадвала аб існаванні яўрэяў у вёсцы - гэта старыя "жыдоўскія" могілкі, якія існавалі насупраць сучасных могілак.
Іх можна заўважыць на картах 1925, 1926, 1933 гадоў. Якім чынам апынулася так, што на месцы могілак узнік пясчаны кар'ер - не вядома. Не раз у гурбах пяску мясцовыя знаходзілі чалавечыя рэшткі.



